Знаменитые люди района
Понедельник, 05 Ноябрь 2018 12:45
Казлоў Георгій Кірылавіч, ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнец в.Селяхі
1 студзеня 2018 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Георгія Кірылавіча Казлова (1903–1970), ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Георгій Кірылавіч Казлоў нарадзіўся 1 студзеня 1903 г. у вёсцы Селяхі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Тамашоўскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З трынаццаці гадоў у парабках. У сувязі з надыходзячым фронтам Першай сусветнай вайны сям’я падалася ў бежанцы ў Расію. У снежні 1918 г. Георгій Казлоў прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны на Заходнім фронце, ваяваў з пятлюраўцамі пад Пінскам. Удзельнік Савецка-польскай вайны (1920): у складзе 17-й стралковай дывізіі ўдзельнічаў у баях з палякамі пад Мінскам,…
Прочитано 942 раз
Опубликовано в
Знаменитые люди района
Среда, 11 Июль 2018 07:55
Гарэцкі Пётр Іванавіч, канструктар сродкаў аўтаматызацыі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, ураджэнец в. Кустын
11 ліпеня 2018 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Пятра Іванавіча Гарэцкага (1943), канструктара сродкаў аўтаматызацыі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) Пётр Іванавіч Гарэцкі нарадзіўся 11 ліпеня 1943 года ў вёсцы Кустын Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Брэсце. Вучыўся ў сямігадовай школе № 2, закончыў сярэднюю школу № 1 на вул. Карла Маркса. Пасля школы вучыўся ў Львоўскім палітэхнічным інстытуце, які скончыў у 1968 годзе. Пасля атрымання дыплома Пётр Гарэцкі ўладкаваўся на Брэсцкі завод электравымяральных прыбораў (з 1972 г. – электрамеханічны завод). Адсюль маладога спецыяліста прызвалі на тэрміновую службу ў Савецкую армію, адслужыўшы, ён вярнуўся на завод. Дырэктарам…
Прочитано 931 раз
Опубликовано в
Знаменитые люди района
Пятница, 16 Март 2018 11:43
МАЛАЖАЙ Галіна Мікалаеўна (1938-2005), беларускі мовазнаўца, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь
15 сакавіка 2018 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Галіны Мікалаеўны Малажай (1938–2005), беларускага мовазнаўцы, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь Галіна Мікалаеўна Малажай нарадзілася 15 сакавіка 1938 года ў вёсцы Кустын Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і служачых. Бацька, Іван Сцяпанавіч Васілеўскі, меў салідную адукацыю – у 1917 годзе закончыў юрыдычны факультэт Казанскага ўніверсітэта, выкладаў матэматыку і геаграфію ў Брэсцкай гімназіі. Маці, Надзея Лукінічна Ігнацюк, вучылася ў гімназіі, але не за скончыла яе. Пасля заканчэння сямі класаў Астрамечаўскай школы Галіна вучылася ў сярэдняй школе № 1 г. Брэста. Паступіла на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя. А. С. Пушкіна,…
Прочитано 1177 раз
Опубликовано в
Знаменитые люди района
Пятница, 02 Июнь 2017 06:41
Першы сакратар Дамачаўскага райкама КП(б)Б
Шахметаў Сцяпан Кандратавіч (1901–1969), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, грамадскі і гаспадарчы дзеяч. Сцяпан Кандратавіч Шахметаў нарадзіўся ў 1901 годзе ў мястэчку Лёзна Віцебскай губерні (цяпер гп. Лёзна Віцебскай вобласці). У трынаццаць год пачаў свой працоўны шлях. Служыў у Чырвонай арміі. З 1923 года працаваў на прадпрыемствах Віцебска, яго неаднаразова абіралі сакратаром партыйнай ячэйкі. У 1933–1935 гадах С. К. Шахметаў працаваў старшынёй калгаса. Затым быў інструктарам Віцебскага гаркама КП(б)Б, намеснікам дырэктара МТС па палітычнай частцы. У 1937 годзе быў сакратаром гаркамаў КП(б)Б у Віцебску і Дрысе. Восенню 1939-га С. К. Шахметаў накіраваны на партыйную работу ў Заходнюю Беларусь, абраны першым сакратаром Дамачаўскага райкама КП(б)Б…
Прочитано 1698 раз
Опубликовано в
Знаменитые люди района
Четверг, 26 Январь 2017 13:20
Лапацін Антон Іванавіч (1897-1965), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў гады вайны, герой Савецкага Саюза
18 студзеня 2017 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Антона Іванавіча Лапаціна (1897–1965), ваеннага дзеяча, удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945) Антон Іванавіч Лапацін нарадзіўся 18 студзеня 1879 года ў былой вёсцы Каменная Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай смя’і. У 1916 годзе прызваны ў Рускую армію, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне – ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце радавым. З жніўня 1918 года – у Чырвонай арміі. Падчас грамадзянскай вайны камуніст з 1919 года А. І. Лапацін у 4-й кавалерыйскай дывізіі 1-й Коннай арміі. Быў камандзірам узвода, памочнікам камандзіра эскадрона, камандзірам эскадрона,…
Прочитано 1405 раз
Опубликовано в
Знаменитые люди района
Пятница, 26 Февраль 2016 12:49
Скакун Аляксей Сцяпанавіч
1 сакавіка 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Аляксея Сцяпанавіча Скакуна (1946), вучонага-эканаміста, дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі Аляксей Сцяпанавіч Скакун нарадзіўся 1 сакавіка 1946 года ў вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1964 годзе, пасля заканчэння Дастоеўскай сярэдняй школы, Аляксей Скакун паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў яго ў 1969 годзе. Сваю працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам калгаса “Красная звезда” Іванаўскага раёна. Пасля службы ў Савецкай арміі Аляксей Сцяпанавіч працаваў галоўным заатэхнікам калгаса “Маладая гвардыя” Іванаўскага раёна, з 1973 па 1975 гады – намеснікам старшыні гэтага калгаса.…
Прочитано 2628 раз
Опубликовано в
Знаменитые люди района
Вторник, 19 Январь 2016 06:22
Кавальчук Валерый Яўгенавіч (1961, в. Пугачова Брэсцкі раён)
18 студзеня 2016 г. – 55 гадоў з дня нараджэння Валерыя Яўгенавіча Кавальчука (1961), жывапісца, педагога Валерый Яўгенавіч Кавальчук нарадзіўся 18 студзеня 1961 года ў вёсцы Пугачова (з 1979 г. у межах Брэста) Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Талент Валерыя Кавальчука праявіўся рана. У 1979 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву. У 1984 годзе – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Г. Вашчанка, В. Стэльмашонка. Як мастак працуе ў тэхніках манументальна-дэкаратыўнага мастацтва: графіт, энкаўстыка, фрэска, мазаіка, у станковым жывапісе, у жанрах карціны, партрэта і пейзажа. З 1982 года – удзельнік абласных, рэспубліканскіх і замежных выстаў. У студзені 2011 года ў Брэсцкім мастацкім…
Прочитано 2667 раз
Опубликовано в
Знаменитые люди района
Среда, 02 Декабрь 2015 08:23
Рэй Іван Пятровіч (1930-2002, Брэсцкі раён)жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
Іван Пятровіч Рэй нарадзіўся 7 ліпеня 1930 года ў былым хутары Падбулькова каля вёскі Булькава Кобрынскага павета (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). Ён з таго пакалення, якое вайна апаліла сваім злым дыханнем у маленстве. Старэйшыя браты Івана ваявалі ў брэсцкіх лясах. Яго, дванаццацігадовага хлопчыка, катавалі фашысты, каб дазнацца пра месца партызанскай стаянкі. Шлях да мастацтва для Івана Рэя быў нялёгкім. Вучыўся ў Іванаўскім мастацкім вучылішчы, якое скончыў ў 1952 годзе. У 1959 годзе атрымаў дыплом жывапісца ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Вучыўся ў І. Калашнікава, С. Цітова, І. Няфёдава, В. Цвіркі, А. Мазалёва. Але не толькі вучэбныя класы выхоўвалі і фарміравалі мастака, а само жыццё, хвалюючае,…
Прочитано 3678 раз
Опубликовано в
Знаменитые люди района
Среда, 02 Декабрь 2015 08:11
Майсееў Іван Цімафеевіч (1910-1976), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)
Іван Цімафеевіч Майсееў нарадзіўся 16 жніўня 1910 года ў вёсцы Велюнь Збірожскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) ў сям’і селяніна. У пачатку 1920 года ў вызвалены Чырвонай арміяй г. Марыінск прыбыла вялікая група дзяцей, якія засталіся без бацькоў. Сярод іх быў і Ваня Майсееў. Бацька яго загінуў у Першую сусветную вайну, а маці таксама не стала пасля германскага артылерыйскага абстрэлу бежанцаў. Выхоўваўся ў дзіцячым доме № 2 г. Марыінска. У шаснаццаць гадоў Іван Майсееў са старэйшай сястрой пайшлі працаваць па найму, а малодшая заставалася яшчэ ў дзіцячым доме. Настаўнік школы рабочай моладзі Цімафей Рычкоў дапамог Івану ўладкавацца ўлікоўшчыкам…
Прочитано 3164 раз
Опубликовано в
Знаменитые люди района
Пятница, 16 Октябрь 2015 13:06
Фотокарточка из 45-го
70 лет назад, 9 мая 1945 года, наши земляки, простые прибужские парни, вместе с другими народами одержали долгожданную Победу над фашизмом. Они поднимались в атаки под вражеским ураганным огнём, шли на штурм укреплённых фашистских крепостей, выживали под бомбёжками, склоняли головы над погибшими товарищами. Это они, проявив выдающиеся примеры мужества и героизма, победили жестокого противника, отстояли мирную жизнь для нашей родины и всего человечества. Посмотрите в глаза наших земляков, глядящих на нас…
Прочитано 2698 раз
Опубликовано в
Знаменитые люди района